Мой сад, нiбы дзiцячы садзiк...

***
          Генадзю Леапольдавічу Раманаву

Мой сад, нібы дзіцячы садзік:
Штодзённы клопат, мар разбег…
Саджу сягоння вінаградзік,
Пакуль яшчэ не выпаў снег.

Мой сад не сад яшчэ, а садзік,
Ён, як рачулка сярод рэк.
Саджу сягоння вінаградзік,
Што даў мне чулы чалавек.

Няхай расце, цвіце мой садзік
На доўгі і шчаслівы век!
Няхай квітнее вінаградзік,
Што даў мне шчыры чалавек!

Няхай прыносіць радасць садзік
І для душы хай будзе – лек!
Саджу рупліва вінаградзік,
Што даў мне добры чалавек.

03. 10. 2018 г., Радашковічы


Рецензии