То дажджыць, i шапкi цынiй...

***
То дажджыць, і шапкі цыній
П’юць халодную ваду,
То імжыць, як белы іней,
Срэбрам красіць лебяду.

А то сеецца, як проса,
На зялёную траву,
І на зжатыя палосы,
І лазе – на галаву.

А то зноў кідае кроплі
Мне на шыбу… і маўчыць.
То буйны ён, то ён дробны...
Дождж кастрычніцкі імгліць.

03. 10. 2018 г., Радашковічы


Рецензии