Спаць ужо кладзецца верасень...

***
Спаць ужо кладзецца верасень,
Каб кастрычнікам прачнуцца.
І туман паўзе па верасу,
І кусты каліны гнуцца.
У імху лісіцы свецяцца,
Дажываюць век абабкі…
Днём яшчэ хоць трохі леціцца,
Але лета без аглядкі
У пажар бяжыць бярозавы
І хаваецца за лозамі,
Што стаяць ля рэчкі гнутыя
У вадзе яе – разутыя…

01. 10. 2018 г., Радашковічы


Рецензии