Цёмная стылая ноч...
Адзінокай жанчыне
Цёмная стылая ноч.
Верасень. Восень. Маўкліва
Просіш у лёсу: “Прароч
Мне яшчэ нейкае дзіва!”
Толькі ніякіх дзівос
Лёс табе больш не прарочыць:
“Кроч па жыцці! Я – твой лёс,
З гэтай дарогі – не збочыць!”
Кветкавы чай. Ты адна.
Кветка твая адцвітае.
Спі! Не заснеш да відна.
Спі! Не адна ты такая…
29. 09. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118092908483