Там, дзе лета сцякае у восень...

***
Там, дзе лета сцякае ў восень,
І дзе восень зіма змяняе,
Дзе вясною смяецца просінь,
І дзе летам мароз бывае,

Дзе лісты залатымі сталі,
Дзе пад купалам хмарным неба
Гарызонту паклічуць далі,
Мне інакшай зямлі не трэба.

Дзе бясконца пануе лета,
Дзе царуе зіма заўсёды,
Там не стаў бы, відаць, паэтам,
Што радзіме складае оды.

28. 09. 2018 г.


Рецензии