Монолог погибшего солдата
Дзе салюты пераможныя грымяць,
Дзе няма сярод салдат нікога мёртвага,
Бо і мёртвыя з жывымі там стаяць.
Вы прабачце, што да вас мы не вярнуліся,
Што вас гора, быццам выпіла да дна.
Мы з жыццём на полі боя размінуліся,
Але нас увекавечыла вайна.
Мы змагаліся смяротна- да апошняга,
Ішлі на смерць пяхота і пілот.
Колькі ж іх там кулямі пакошана,
А мяне дагнаў смяротны кулямёт!
Колькі з нас на ранні не прачнуліся,
Колькі мараў збыцца не змаглі.
Вы прабачце, што да вас мы не вярнуліся-
Мы ўсе там, каб мірна вы жылі!
Нам галовы аздабляе сівізна
І трывожыць сэрцы наша памяць.
Пра сыноў, што знішчыла вайна-
Будзем помніць іх заўжды і славіць!
Свидетельство о публикации №118092607224