Журавы збiваюцца у вырай...
Журавы збіваюцца у вырай
У высокім небе нада мной.
Жураўліны сум ліецца шчыра
Над маёй узнятай галавой.
Журавы так велічна танцуюць,
Нібы ў вальсе кружацца яны.
Плачуць і зямлю сваю цалуюць
Вечныя вандроўцы-журавы.
26. 09. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118092607140