Встреча
Адзінокая сцежка і кладка ля рэчкі.
Самы любы куток шчасце мне не збярог,
Толькі поўныя жальбы сустрэчы.
З хваляваннем гляджу ў старое акно
І мінулае ў госці зайсці запрашае,
А далей, як забытае бачу кіно,
Дзе матуля вячэру збірае.
Тут старэйшыя сёстры і Тадзік- браток
Незаўважна адзін аднаго падпіхаюць,
І галовамі цягнуцца ў чыгунок,
І гарачую бульбу хапаюць.
Ну а я, як малеча, амаль пад сталом,
Толькі вочы блішчаць як дзве зорачкі- знічкі,
Але так завіхаюся над чыгунком,
Што яшчэ пазайздросцяць і брат, і сястрычкі.
Вось ужо павячэралі, знікла святло
І не стала матулі і дружнай вячэры,
Толькі чорнае бачу старое акно
І вачам не хачу нават верыць.
Назаўжды мне пакінуў бязлітасны Бог
Успаміны пра шчасце з дзяцінства.
Адзінокую хату, адзінокі парог,
Што начамі трывожнымі сніцца.
Свидетельство о публикации №118092506105