Жыццё пралятае, як дзень пралятае...
Жыццё пралятае, як дзень пралятае,
Як поўня па небу ляціць.
Жыццё пралятае і нас не пытае,
Ці ведаем, колькі нам жыць.
Жыццё пралятае, а што праляцела,
Таго нам ужо не вярнуць.
Юнацтва свабоды і шчасця хацела
І цела змагло абмануць.
Жыццё пралятае, жыццё праляцела…
У поўню так цяжка заснуць!
Свабоды і шчасця жадае не цела, –
Душа, над якою плывуць
Успаміны, як поўня…
25. 09. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118092500490