Славянская жизнь
П'юць ад гора, ад тугі.
Ці ў галечы, ці з разгонам,
А фінал усё адзін.
Там Галіна мела двойню,
Тут у Янкі наваселле.
Пачынаем піць сягоння,
Ну а заўтра зноў пахмелле!
Ці прастуда, ці хвароба
Зноў бутэлька на стале.
Ды адной яшчэ не годзе,
Дык адразу ставім дзве.
Па адной толькі прычыне-
Каб не лётаць, не шукаць,
Калі кроў у жылах стыне,
Зноў яе разаграваць.
Мы народ не ганарлівы,
Абы чарка на стале.
П'ём жа мы не за чужыя,
А за кроўныя свае!
Для Дзяржавы зноў прыбытак,
Хоць не вырабам, а шклом.
Потым каб было не крыўдна,
Што дарэмна столькі п'ём.
А пасля другой бутэлькі-
Не жыццё, а проста рай!
-Гэй, Марыся,шчэ гарэлкі,
-Ну, браточак, налівай!
Тут застолле, там гулянка-
Весяліся ад душы.
Дзе бутэлька, там і шклянка,
Ну а не, з гарла глушы.
Пі, гуляй, народ славянскі,
Бо жывём адзіны раз!
Будзем баляваць па панску,
Ну а праца не для нас.
Ад работы коні дохнуць,
Ці ж не лепей пагуляць?
Хай ад зайздрасці ўсохнуць
Каму трэба працаваць.
Так жыццё цячэ ракою
Праз пахмелляў цяжкіх дым,
Толькі жудасна парою-
Што пакінем маладым?
Свидетельство о публикации №118092406620