Чужая любовь
Сярод пажоўкла- шэрай муравы,
Сярод прастораў восеньскай барвы.
Цябе ўбачыў як чароўны сон
І да кахання трапіў у палон!
Ах, каханне, ты маё, ах, каханне,
Мне з табою не хадзіць на спатканні,
Пра наш лёс не запытаць у рамонак,
Разлучыў нас абручальны пярсцёнак.
Табе я песню гэту напяю,
Каб з ёй самоту перадаць сваю.
Маю надзею як начны туман
Развее вецер- восеньскі падман!
Яна чужая шэпчуць дрэвы мне,
Яе чужую бачу я ў сне.
І берагу параненай душой
Сваё каханне для яе чужой.
Свидетельство о публикации №118092404300