Яма
На Беларусі няма надзеі.
Мары людзей паглынула яма.
Думкі народа накрыты ценем.
Хмурае неба дажджамі плача.
Дзе ж тыя думкі аб вечнай волі?
Лёс адвярнуўся ад нас, няйначай, --
Поўніцца яма вадой паволі.
Чорныя крылы драпежных птушак
Кружаць над безданню той пузатай.
Хутка настане зіма і сцюжа
ў яму зацягне дамы і хаты.
Божа, дай веры, зямных малітваў,
Выратуй край, дзе жыла надзея.
Словыпішунераздзельна,злітна,
Літары ў дзірку зямлі прадзеў я.
Свидетельство о публикации №118092403504