Гольшанский край
Падзеі, таямнічасць даўніны.
Дзе аб магутнасці Вялікіх Ягелонаў
Дасюль грымяць касцёльныя званы!
Які набат! Узнёслы, велічальны,
Нібы з мінуўшчыны далёкай не сціхаў,
Калі пярсцёнак шлюбны заручальны
Для Польшчы каралеву прадракаў.
Нясе уяўнасць віды скрозь стагоддзі-
Ягайла з Соф’яй побач бы плывуць.
Багаты вэлюм па апошняй модзе
Павольна за нявестаю нясуць.
Празрысы вэлюм- шлях жыцця і лёсу
Да шчасця што знявага адняла.
Пакутаваць нямала давялося,
Ды сэрца Соф’і не трымала зла.
І несла гонар, церпячы апалы,
За род свой,за Радзіму, за Літву!
І чысцінёй абмоўны бруд скідала,
Як восень з дрэваў цёмную барву.
Ды лепшай долі Соф’я не чакала-
Яна ліцвінка! Маці каралёў!
Сыноў любоўю шчасце адраджала
І славу Ягелонаў для вякоў!
Каб памяць захавалася да скону,
Забыць яе нашчадкі не змаглі.
І светлы вобраз маці Ягелонаў
З любоўю і пашанай бераглі!
Гальшанскі край! Гісторыя, паданні..
Да замку сцежкі даўніны вядуць.
І зноў Ягайла з Соф’яй ва ўбраннях
Пад гул званоў да алтара ідуць.
Свидетельство о публикации №118092306611