Весна в Ошмянах

Вясна ў Ашмяны завітала,
Змяненняў прынясла нямала.
Сады вакол амаладзіла,
А гурбы ў цеста замясіла.

Затым сардэчна папрасіла
Прыгрэць нябеснае свяціла.
Пасля цяпла наслала хмары,
Што горш за летнія пажары.

Вада снягі ўшчэнт размыла,
Усё навокал затапіла.
Цякуць па вуліцах рачулкі,
А ручаі па перавулках.

Ашмянка шчыра разлілася
Тут катастрофа пачалася.
Падчас Вялікага паста
Прарвала дамбу ля маста.

Бяжыць вада па Францішканскай,
Разгул стыхіі ідзе па панску.
Ужо ідзе вада праз вокны,
Адзенне, мэбля, ежа мокне.

Гаспадары хутчэй у боты
Каму тапіцца ёсць ахвота?
Дзе пехатой, а дзе і брасам
Уратавацца б ліхім часам!

Народ сабраўся спачуваў
І хто як мог дапамагаў.
Стыхія доўга лютавала,
Бяды наклікала нямала.

Ды абыйшла аб’ект адзін
Карчму пад назвай “ Стары млын”.
А там была свая паводка-
Цякла ракой у горлы водка.

А за сталом, быццам манархі,
Сядзелі важна алігархі.
Яны таксама бедавалі,
Журботна думалі- гадалі..

Як больш валюты зарабіць
І як ім крызіс перажыць.
І як набыць яшчэ мільён,
Каб часма не накрыў закон.

Што ім за справа да паводкі-
Тут зберагчы б у кішэнях сродкі!
А за акном ужо цямнела,
Народ расходзіўся нясмела.

І кожнага амаль да рання
Трывожылі перажыванні:
Як справіцца з ліхой паводкай,
Як зберагчы ў кішэнях сродкі.

Пра крызіс, быт і пра пагоду
Ляцелі думкі да ўсходу.
А ранкам сонца ўсіх з’яднала-
Вясна ў Ашмяны завітала.


Рецензии