Гуляют ошмянцы
Калі ляцяць да зораў песні
І віхры падымаюць танцы,
І ад вяселля сэрцу цесна,
То гэта свята ў ашмянцаў!
Гуляюць ашмянцы, ашмянцы гуляюць,
Пад музыку кружыць вакол лістапад.
Вясёлыя рытмы званы адбіваюць,
Як быццам нявеста ідзе на пасад.
Гуляюць ашмянцы і гукі куплетаў
Збіраюць святочны людскі карагод,
Каб ведалі нават з далёкіх паветаў-
Ашмянцы шчаслівы народ!
І нам не трэба лепшай долі,
Хай будзе радасці багата,
Нагодаў і прычын даволі
Адзначыць у Ашмянах свята!
Свидетельство о публикации №118092205115