Зноу пара асенняя iдзе...

***
Зноў пара асенняя ідзе,
Зноў ідзе пара дажджоў бясконцых.
І, нібыта лісцік на вадзе,
Ў небе зноў – аранжавае сонца.

Мне здаецца, я зусім адзін,
Зноў адзін – у восені бясконцай.
Нахілюся нізка да вады,
Каб злавіць аранжавае сонца.

22. 09. 2018 г.


Рецензии