Родная деревня
Ты мой боль, мая родная кроў,
Дзе старая бацькоўская хата
Запрашае ў дзяцінства зноў.
Там рачулачка з вузкаю кладкай,
Белы бэз горда ў неба глядзіць.
Адзінокі каштан каля хаты,
Як магутны ахоўнік стаіць.
Там сцяжынкі майго дзяцінства
І матулін ласкавы смех.
Яны лашчуць мяне і клічуць,
Нібы ў цудным прыгожым сне.
І я зноў ля старэнькай хаты,
Зноў шукаю дзяцінства сваё.
Мая вёска, мае Маркіняты,
Адышоўшае шчасце маё.
Свидетельство о публикации №118092103595