Так цяжка пiсаць пра прыгожую восень...

***
Так цяжка пісаць пра прыгожую восень,
Пра верасень цёплы, пра лісце бяроз,
Пра верас сухі, пра гармонію сосен,
Пра зараснік срэбны чароту і лоз.

Што верасень цёплы, што лісце жаўцее,
Што верас ліловы, а сосны шумяць,
Што зараснік гнецца, сумуе і млее,
Што плямы крыві на каліне гараць,

Усе гэта ведаюць. Што тут такога?
Таму мне так цяжка пра восень пісаць.
Іду па дарозе, знікае дарога…
Пакуль буду жыць, буду сцежку шукаць.

20. 09. 2018 г.


Рецензии