Першая сустрэча
Яе вясна нам падарыла.
Быў цёплы, ціхі сакавіцкі вечар,
Мы проста йшлі,і проста гаварылі.
Пра кнігі, музыку, пагоду,
Смяяяліся і жартавалі.
У той момант матухна- прырода
Агульны лёс нам рыхтавала.
А час ішоў у жартах і размовах,
Былі сустрэчы, потым раставанні.
Ды салаўіны спеў вясковы
Прынёс нам узаемнае каханне.
Здавалася, з-пад ног плывуць сцяжынкі,
Па іх шчаслівай бегла на спатканні.
І мне зайздросцілі ўсе дзяўчынкі,
Я ж дзякавала Богу за каханне.
За тую першую сустрэчу,
За лёс, які з’яднаў з табою.
За салаўёў, што так дарэчы
Спявалі ранняю вясною.
Свидетельство о публикации №118091902056