На раздарожжы лёсу
А сэрца ў прадчуваннях не змаўкае.
-Спыніся, не туды, раскрый жа вочы.
-Не тая сцежка, не твая, не тая.
Там накірунак ласкі і пяшчоты,
І іншая вядзе да іх дарога.
Ды ў сінявокім позірку турбота,
І як закланне.. Мабыць усё ад Бога.
-Кінь глупства, што за меркаванне.
-Ідзі наперад, адгані сумненні.
-Змагайся да апошняга, каханне
Даецца тым, хто ў вечным летуценні.
І рэха, як ў намаганні,
За лесам дзесці ціха паўтарае:
-Ідзі хутчэй, сустрэнь сваё каханне,
Дарога ж лёсу зноў назад вяртае.
І ціш вакол, і не чуваць больш рэха,
У сэрцы разліліся сум – журбота.
І толькі дзесці здзеклівым насмехам
Сава знішчае ласку і пяшчоту.
Па раздарожжы лёсу ціха крочу,
Вось тут журба, далей ідзе трывога.
А сэрца спадзяецца, нават хоча,
Хутчэй да шчасця зноў знайсці дарогу.
Свидетельство о публикации №118091901991