Шукала шчасця я сярод дарог
І песціла надзею на удачу.
Хоць кожны дзень быў мне, нібы астрог,
Ды не было ў пошуках нястачы.
Размовы з зоркамі ў снах вяла,
Нібы адказ шукала ад сусвету-
Дзе астравок любові і цяпла,
Каб сэрца назаўжды было сагрэта?
Так сярод мараў, пошукаў, надзей,
Жыццё стралой маланкавай ляцела.
І хай журба ўладарыла часцей,
Ды шчасце побач йшло- няхай нясмела..
З вясёлымі развагамі сыноў,
З сямейнаю, застольнаю бяседай.
У зорнай чарадзе празрыстых сноў,
Ляцела шчасце - талісман ад бедаў.
Тады б яго ўбачыць, зразумець
І берагчы надзейнае да скону..
Не бераглі..,таму пачвара- смерць,
Забрала шчасце, сыпячы праклёны..
Цяпер журба пануюць з цішынёй,
Там, дзе гучалі жарты і размовы..
А шчасцейка засыпана зямлёй,
І толькі боль вядзе свае прамовы..
Пра лёс, пра чапавечае жыццё,
Пра пошукі, надзей і летуценняў.
Пра род наш,які вучыць забыццё,
Цаніць свае шчаслівыя імгненні.
Свидетельство о публикации №118091901868