Дзед у нас памёр. Харошы дзед быу...

***
       Светлай памяці Аляксея Аляксеевіча

Дзед у нас памёр. Харошы дзед быў!
Пастаіць са мною, пагаворыць.
Яшчэ ўчора йшоў пасля абеду
З Ларыкам уздоўж майго гарода.

Дзед любіў з сабачкам тым гуляць,
І сабачка быў адданы дзеду.
Заўтра будзем дзеда мы хаваць,
Як у нас вядзецца, да абеду.

Сёння вые Ларык у двары.
Ля труны галосіць ціха жонка:
“Дзед, устань, са мной пагавары…”
І сабачка вые, вые тонка…

18. 09. 2018 г.


Рецензии