Жыць трэба роем
Мароз даходзіць да касцей,
І прабірае да пячонак.
Што можа быць яшчэ прасцей?
Не будзь героем!
Жыць трэба роем.
Герой – абраннікам на дзень,
Расколе цемру, як маланкай,
Згарыць імгненна, прападзе…
І нат не ўспомняць новым ранкам.
Вясна.
Грахоча крыгаход.
Вадой ачысціцца Палессе.
О, мой натомленны народ,
Ніхто на моцных не палезе.
Не будзь ізгоем.
Будзіся роем.
І дзень пракорміць цэлы год,
Як выйдзем шчыльнымі радамі,
А за спіной – увесь народ!
Раіся смела, праўда з намі!
Так навучыся… у пчалы,
Што за сям’ю заўжды гатова
Аддаць жыццё.
І ад Бярэсця да Сулы
Пагоні зазвіняць падковы,
І загудзе жывое слова,
І ў гэтым Слове бузем мы,
Ракой, паводкай веснавою...
Спляціся роем!
18.09.2018 г.
Свидетельство о публикации №118091804523