Восеньская журба

Бегла Восень па дарозе,
Уздымаючы вятры.
Цёмнай хмарай засцілала
Красу роднай стараны.

Знікла лета.
З ім уплыла радасць сонечных дзянькоў.
Стогне Лес:
“Прыйдзе Завея, сціхне гоман ручайкоў!”

Пахмурнелі Клён з Бярозай.
Лісце жоўкне на зямлі.
Прыгадалі, як вясною
Прыляцелі Жураўлі.

Знікла лета.
Спевы птушак не пачуе Лес зімой.
Толькі ў сэрцы ёсць надзея –
Птушкі вернуцца вясной.

Загудуць і пракурлычуць
У сінім небе Жураўлі.
Усміхнуцца Клён з Бярозай:
“Да вясны, усё ж, дажылі!”

17.09.18


Рецензии
Добрай восені Вам! А лета вернецца, не сумуйце! )))

Клавдия Семеновна   17.09.2018 19:19     Заявить о нарушении
Дзякуй Вам за добрыя словы!

Татьяна Домаренок   18.09.2018 01:34   Заявить о нарушении