Листапад
І марозіць кволыя галінкі.
Пакрываюць ледзяны асфальт,
Жоўта- залацістыя хусцінкі.
У самоце паплавы ляжаць,
Лістапад жа працу сваю ладзіць.
Бо яму прыродзе трэба здаць,
Справаздачу хутка на нарадзе.
Вось ён і стараецца цяпер,
І штрыхуе восеньскую гаму.
Нібы апантаны кавалер,
Хоча дагадзіць зімовай даме.
Дзень і ноч працуе лістапад,
Бо зіме не даспадобы жарты.
То дажджы, то мокры снегапад,
Насылае на зямлю ўпарта.
Хоць і восень мокраму шкада-
Залатое знішчана ўбранне.
Глянеш на прастор- вакол нуда,
Ну не праца, а адно насланне.
Толькі восень з годнасцю стаіць-
Турбавацца тут няма прычыны:
- Я зіме гатова ўступіць.
Ды і мне пара на адпачынак.
Хай зіма пануе пэўны час,
А за ёй вясна паціху прыйдзе.
За вясной і лецейка ўраз,
Там ізноў мая чарга надыйдзе.
Не сумуй,мой добры лістапад-
Так ужо заведзена ў прыродзе.
Але ж ёсць і прыгажосці шмат,
У гадавым і звыклым карагодзе.
Дык ідзі і працу прадаўжай,
Бо ўжо пра снег у народзе мараць.
І зіму з павагай сустракай-
Хай ёй лёгка будзе ўладарыць.
Свидетельство о публикации №118091702664