***
У аксаміт прасторы адзявае.
Хоць мочыць дождж убранне- ды дарма-
Зіма трывалую ўладу мае.
І снегу ледзяной не пазычаць,
Марозным ветрам страсяне аблокі.
І на зямлю ўжо шматкі ляцяць,
Наладжваючы ў паветры скокі.
І танчыць з завірухай снегапад,
Ім музыку свавольнік- вецер ладзіць.
Ідзе зімовы, снежаньскі парад,
Па вуліцы, завулку і прысадзе.
Утвараючы навокал прыгажосць.
І на зямлю ізноў ступае казка.
А хутка Дзед Мароз- зімовы госць,
Адорыць усіх сваёй святочнай ласкай.
Каму цукеркі, цацкі навыбор,
Каму каханне, шчасце і натхненне.
І будзе ў свеце панаваць Мажор,
Сярод прыгожых мараў, летуценняў.
О,дзякуй табе, матухна- зіма:
За падарункі, казку і за мары!
Майстрыха,чараўніца - недарма,
Ты першая ў годзе ўладарыш!
Свидетельство о публикации №118091702625