Галосiць восень залатой лiстотай...

***
Галосіць восень залатой лістотай,
І я таксама ціха галашу –
Не на віду, ад восені – употай,
Бо так трывожыць восень мне душу.

Той сумны шум, калі дажджамі восень
Надзею гасіць, льецца у душу.
О, як жалобна верасень галосіць!
І разам з ім я сэрцам галашу.

16. 09. 2018 г.


Рецензии