Я i Пушкiн
Новы, светлы клас
Запрашае на ўрокі
Няцямлівых нас.
Школа Пушкінскай завецца.
Школе шмат гадоў.
Толькі мне, сябры, здаецца,
Што я не гатовы.
-Братцы, хто такі той Пушкін?
У чым яго карысць?
Шэпча мне Мікіта Гушкін:
-Лёшка, адчапісь!
А настаўніца, пачуўшы,
Падхапіла рэзва:
-Як ты, Пушкін кучаравы
І такі ж гарэза.
-Літары вучы, Алёша,
Прачытаешь кнігі
Пушкіна, Купалы, Маўра,
Пра мяцель, адлігу,
Пра Радзіму і сяброўства,
Пра лясы і далі.
Не бяда, што малы ростам.
Усе мы вырасталі.
Так ішла размова ў класе
Ў першы школьны дзень.
Я пад парту не залазіў,
Слухаць мне не лень.
Не зводзіў вачэй з партрэта,
Рудага, як я.
Можа, вырасту паэтам.
Так падобны! Глянь!
16 верасня 2018г
Свидетельство о публикации №118091608372