Радзiма апавядае. Касцёл
Бачыў лютых пажарышч дым,
Але побач з Вакзалам я малады.
Мы з Царквой дорым людзям крыштальны звон.
Жыхары абразам шлюць зямны паклон.
Дзе ёсць месцы намоленай даўніны,
Расцвітаюць рамёствы, дужэюць сны.
Людзі разам, нібыта сястрыца- брат,
Праваслаўны католіку зычыць дабра.
Над Парэччам – крыжы, золата купалоў.
Будзе вёсачка жыць пад аховай званоў.
16 верасня 2018г
Свидетельство о публикации №118091608361