Павучок

Жоўты лісцік гушкае павучок.
Ад каго, маленькі, ты збег, уцёк?
Мо ад ветру? (Лётае па барах).
Ад дажджу, што кроплямі мые дах?
Ад шпакоў? (Збіраюцца ў цёплы край).
Ты Радзіму вольную не кідай!
Помні песні звонкія, дзіўны лес.
І куды, гарэза, ты зноў палез?
Схопіць подых жнівеньскі- не ўцячэш.
Затрымайся тутайкі ты яшчэ!
У Парэччы хораша, як нідзе!
Не пакіне вёсачка ў бядзе.
Хоць Радзіма малая, ды свая.
Кожны кусцік, браце мой, тут сваяк.
16 верасня 2018г


Рецензии