Вадзянiк

Добры, дзень, чароўны лес!
Злева- хвойка, справа- бэз,
Побач- возера Малочнае.
З малаком, а можа без?

Трэба, трэба зазірнуць
У вадзічкі каламуць.
Хто жыве на дне халодным?
Як яго ўсе завуць?

Гэта- вадзянік Макар.
Ён- аматар малака.
На сняданак кожны ранак
Выпівае цэлы бак.

Па вусам і барадзе
Кроплі скачуць дзе- нідзе
Ды ў возера трапляюць,
Раствараюцца ў вадзе.

Калі ў неба зазірнуць,
Убачыш сцежку- “млечный путь”.
Зоркі шчыра ў збаночкі
Малако Макару льюць.

Лёг на поле шэры цень.
Зоркам працаваць не лень.
Хто не верыць, запрашаем
У Парэчча ў вольны дзень!
16 верасня 2018г


Рецензии