***

Напярэдадні Свята ўсіх закаханых,
Прыміце ад сэрца зварот вершаваны.

З добрай нагоды і з важкай прычыны,
Верш адрасую сягоння мужчынам.

Праца і клопаты, шэрыя будні,
Звыкласць - і душы як зімныя студні.

Пра адчуванні сучаснасць не дбае,
Толькі кахання заўжды не хапае.

Вам таямніцу адкрыю, мужчыны,
Звацца каханымі- мара жанчынаў.

Сэрцэйкі нашы- маленькія знічкі,
Толькі ад холаду тухнуць бы спічкі.

Крохкія вельмі, нібы крышталінкі-
У кожнай жанчыне схавана дзяўчынка.

Што па начах свае слёзкі хавае,
Моцныя, цёплыя рукі чакае.

Каб ад нягодаў абаранілі,
Цёплай пяшчотай сваёй атулілі.

Хай мы ахвяры сучасных інтрыгаў,
Толькі каханню бываць як у кнігах.

Чыстаму, шчыраму, вернаму, светламу,
Песняй дваіх назаўсёды ўспетаму.

Мы ж на зямельцы ўсе толькі госці-
Ода каханню ў кожным узросце!

Вы на мяне не крыўдуйце, мужчыны-
Аўтар звароту таксама жанчына.

Зоркі нам з неба не даставайце-
Толькі кахайце нас, шчыра кахайце.

Клопат, любоў вашы- не дабрачыннасць-
Гонар, каб звацца сапрадным мужчынам.


Рецензии