Родная школа
Толькі ранак будзіць там птушыны хор.
І Клява- рачулка зажурчыць ўдалечы,
Быццам бы да хваляў кліча школьны двор.
І здаецца хутка зазвініць званочак,
І на перапынак рыне дзетвара.
Хай лятуць гадочкі толькі побач крочыць
Блізкая, далёкая школьная пара.
Колькі там прыгожага,дабрыні і свету
Ў школе Міхайлоўшчынскай мы перанялі.
Дзякую я лёсу і жыццю за гэта,
Што той Рай ў Спадчыну шчыра мне далі.
Памятаю клумбы, поўныя цюльпанаў,
А вакол нарцысы як вартаўнікі.
А над голлем клёнаў, ліпаў і каштанаў,
Весела спявалі песні жаўрукі.
Цёплаю ўтульнасцю, чысцінёй пакояў,
Сустракала ўсіх нас школа з году ў год.
Поўніліся класы скрозь дзіцячым роем,
Без журбы- самоты, гора і турбот.
Добрыя настаўнікі, шчырыя ўсмешкі-
Часам за свавольніцтвы вы даруйце нас.
Хоць лёс у даросласці даў нам на арэшкі-
Не забыць нам школьны і шчаслівы час.
Не забыцца родную вёску Маркіняты,
Школьнае сяброўства- лепшыя дзянькі.
Хай паўвека пройдзена ў радасцях і стратах,
Ды ў глыбінях памяці- мы выпускнікі.
Усе ўсхваляваныя, у руках букеты,
Светлыя, прыбраныя ў белых фартушках.
Як жа часта гэтыя родныя сюжэты,
Паўстаюць у памяці, ў сэрцы, ў вачах.
Хай няма больш школы, апусцеў будынак,
Клумбы пустазеллем брудным зараслі.
Толькі з цягам часу памяць не загіне,
Пакуль вучні школы ходзяць па зямлі
Свидетельство о публикации №118091603136