***

 Зіма у мокрай шэрані стаіць,
Хоць снежная  пара даўно настала.
Ці то мароз ад непагадзі спіць,
Ці можа снегу нам пашкадавала?

І лье дажджамі, гонячы снягі,
А можа ганарлівая крыўдуе?
Што мы свае зямныя берагі,
Як конт не беражом і не шануем.

За маразяны холад нашых душ,
За абыякавасць, людскую крывадушнасць.
Хоць Новы год ужо іграе туш,
Зімовую маркотнасць каб парушыць.

Ну а зіма не слухае яго,
І шэрую сукенку не здымае.
Здаецца, што ўжо мала без чаго,
Яна сама заплача і растае.

І сонейка не выгляне зусім,
Ну як свяціць, калі зіма ўсё плача?
А можа ад таго журботна ім,
Што Новы год наперадзе сабачы?

Ізноў перажыванні ў зімы-
Сабачае жыццё бывае ліха.
Пра гэта усе ведаем і мы-
Што лёс бывае жудасны і ціхі.

Але надзея ёсць на новы год,
На дыбрыню, на вернасць, на адданасць.
Душа сабак залежыць ад парод,
А ў людзей павінна быць з'яднанасць.

Пяшчота, спачуванне і любоў,
Нам даручыліся ажно з сівога веку.
Каб бераглі для будучых вякоў,
Каб чалавек быў сябар чалавеку.

Пра сённяшнія дні не мне судзіць,
Няма зімы, ды маецца нагода-
Павіншаваць усіх, як мае быць,
Ад сэрца з новым шчасцем, з Новым годам!

Хай будзе больш прыемнага ў вас,
Хай мір пануе на зямной арбіце.
Сябры, у добры шлях і ў добры час,
Вы з дабрынёй у новы год ідзіце!


Рецензии