***
Змарыўся дзень- цяпер яна тут панна.
І толькі зноў мінуўшчыны прывіды,
Вяртаюцца ў родныя Гальшаны.
Вось манастыр свячэннем ажывіўся-
У вокнах постаць белая жанчыны.
А месяц, быццам страхам заразіўся,
І дрыжачы схаваўся за лагчыну.
Ён сведкам быў страшэннай таямніцы,
Што даўніна з сабою пахавала.
Калі для сцен цагляных маладзіца,
Жывым падмуркам непрадбачна стала..
Дрыжыць ад страху месяц за лагчынай,
Світанак раней часу выклікае.
Бо з той пары прывідам усё дзяўчына,
Сваіх забойцаў па начах шукае.
Тут месяц заіскрыў у другім напрамку,
І яшчэ болей нацярпеўся жаху.
Сярод руін разбуранага замку,
Убачыў постаць Чорнага Манаха.
Ступаў ён для прывіду вельмі жвава-
Баяўся наступаючага рання.
Нібы шукаў у вокнах Гардзіславу,
Каб зноў загінуць за сваё каханне.
А ноч павольна па зямлі блукае-
Не навіна мясцовыя прывіды.
І пільна сон жывых аберагае,
І цішыню Гальшанскіх краявідаў.
Няхай легенды часам ажываюць
У постацях загінулых каханых.
Ды людзі даўніну аберагаюць..
Дзеля нашчадкаў будучых Гальшанаў.
У разважаннях ноч ужо марнела,
Знікалі сілы- надыходзіў ранак.
І толькі месяц весела і смела,
Сярпом бліскучым сустракаў світанак.
Свидетельство о публикации №118091502011