***
Зніклі зоркі- цемра на зямлі.
Сон трывожны непакояць мроі,
Што з сабой надзею прывялі.
Сніўся стол і карты рознай масці-
З лёсам мы гулялі ў прэферанс.
Толькі не на грошы, а на шчасце-
Я выкарыстоўвала шанс.
Тасаваў лёс доўга свае карты,
Вось раздаў- на скронях пот цурчыць.
Я ўзяла рупліва і ўпарта,
Бо без шчасця немагчыма жыць.
Каралева, туз, валет і дама-
Сціплая ўсмешка ў ход пайшла.
Ды і лёс павесялеў таксама,
І заклікаў шчасце да стала.
Перамога- мроі пасвятлелі,
І ружовы колер набылі.
Ну а шчасце тупала нясмела-
Шчасцю жыць складана на зямлі.
То яго на грошы прамяняюць,
А то зайздрасць раптам нацкуюць.
У дабрабыце пра яго не дбаюць,
Абраджаюць і не берагуць.
Што яно баяцца нават стала,
Жорсткасці, знявагі і ганьбЫ.
Усё ж людзей нярэдка пяставала-
Шчырай цеплынёй- без пахвальбы.
Наставаў світанак ужо паволі,
Мроі разыйшліся ад святла.
Толькі мітусіў ружовы колер,
Дзе стаяла шчасце ля стала.
Поўніў ранак светлаю красою-
Сонейка давала дню аванс.
Ну а я ўсё думала пра мроі,
Пра жыццё, пра лёс і прэферанс.
Свидетельство о публикации №118091501970