***
Пра чалавечае жыццё.
Замест учынкаў куражы,
Пад левым рэбрам муляжы.
Пан пану,нібы сваякі,
Сяброўства ладзяць кашалькі.
І хто "падмажа" хітрым чынам-
Яму рубель і адпачынак.
А той,хто розумам не дбае,
За шчырасць хітрыкі прымае.
І плача Бог дажджом увесь час,
З нябёсаў гледзячы на нас.
Нам бы змяніць жыцця сюжэты,
А мы ўсё крыўдзімся на лета...
Свидетельство о публикации №118091501861