***
Калі сцяной самота паўстае.
Мне мроіцца далёкае дзяцінства,
Усе гады шчаслівыя мае.
Бацькоўская драўляная хацінка,
Што на ўскраіне прытулак свой знайшла.
І я русавалосая дзяўчынка
Тапчу сцяжынкі- стужкі ля сяла.
Удалечыні рамонкавае поле-
І вось на галаве ўжо вянок.
Ну а далей жытнёвае раздолле,
А там да жыта туліцца лянок.
Такая радасць сэрца ахінае,
І лашчыць шчокі сонечны прамень.
Галінкамі дубок стары вітае-
Вось так і пачынаўся кожны дзень.
Затым сняданак з любаю матуляй-
Які ж ён смачны дранік бульбяны!
А летні дзень ужо рыхтуе гульні,-
І клічуць лугавыя дываны.
Вясковы поплаў кветкамі багаты-
Да сёй пары я чую яго пах.
Ах,вёсачка,мае вы Маркіняты,
У сэрцы вы, ў скронях,ў вачах..
Я помню вас такімі,як калісці:
Вяскоўцаў і суседзяў, і сяброў.
Знікае ўсё як восеньскае лісце,
Ды памяць усё часцей хвалюе кроў.
Хай срэбры ўжо закралася багата-
Сярод калісці русых валасоў.
Ды часта ў снах каля бацькоўскай хаты,
Я чую шапаценне каласоў...
Свидетельство о публикации №118091501834