***

Сярод руплівых скептыкаў,прагматыкаў,
Што крывадушнасці заўжды паклоны б'юць.
Я гэты верш складаю пра рамантыкаў,
Што шэрасці статыстыку псуюць.

І будні ўпрыгожваюць мроямі,
Са шчодрасцю малююць свет дзівос.
У якім высакароднымі героямі,
Дабро ствараюць з сіламі нябёс..

А ў нябёсах- колькі цудадзейнасці,
Там коні легкакрылыя лятуць.
У дабрачыннай, воблачнай узаемнасці
З Анёламі дарункі раздаюць.

То дожджык з каляроваю вясёлкаю,
То ветрык над квяцістым паплавом.
Рамантыкаў і ў непагоду золкую,
Ахінуць мары трапяткім святлом.

Рамантыкі- асобы летуценныя,
У вечных мроях,нібы матылькі.
Ім яўнасць паўстае глухімі сценамі-
Дзе ў час ліхі не пададуць рукі..

У пошуках сенсацый і галактыкаў,
У гонцы за кар'ерай і рублём.
Прашу вас,вы не знішчыце рамантыку,
Бо дзякуючы ёй мы і жывём.

І дзівакоў з агідай не ганьбіце-
Што хочуць бачыць у простым прыгажосць.
Бо кожны з нас тут на зямной арбіце-
Прагматык і рамантык толькі госць.


Рецензии