Подруга Осень
Сяброўка- восень- ладзіць зноў сустрэчу.
Ляцяць лісты над мокрым тратуарам,
Сады ператвараючы ў пустэчу.
Не пахне хлебам жоўтае іржышча,
Самотна сцеле саламяным смеццем.
І будзіць зранку ледзяным ігрышчам,
Спусціўшыся з нябёсаў гучны вецер.
Нясмела супрацівяцца галіны,
Хаваючы дрыготкія лісточкі.
Балюча раставацца з зелянінай-
Ды восень, не зважаючы, ужо крочыць.
Спакойна ўваходзіць ва ўладанні,
Ад сонца забіраючы прамені.
Рыхтуе залацістае ўбранне,
Для дрэўцаў- каралеўскае адзенне.
Разгалістым нядоўга красавацца,
Бо лістапад пазбавіць прыгажосці.
Ды ім усё ж няма чаго баяцца,
Там завітае і зіма ў госці.
У белае адзене асяроддзе,
І зноў наступіць у наваколлі згода.
І так ужо заведзена ў прыродзе-
Сапраўдны цуд любая пара года.
Свидетельство о публикации №118091405647