***
У журбе камячыць скручаны лісток.
Яе пакрыху ўжо снягі заносяць,
Усё цяжэй яе апошні крок.
І цішыня- зусім не чутна птушак,
А дзень усё цямней і карацей.
Нябёсы,нібы хтосці зацярушыў,
Таму яны і слёзы льюць часцей.
І мокнуць скрозь зчарнелыя абшары,
Аголеныя дрэвы ў журбе.
І ручаі цякуць па тратуарах,
І плача, плача восень па сабе.
Па хараству, што так бясследна знікла,
І па ўбранні казачным садоў.
Зусім змарнела восень і панікла,
А снег ужо зіму наслаць гатоў.
Ах, восень,восень, не сумуй дарэмна,
Не раз наступіць зноў твая пара.
І як нам будзе радасна, прыемна,
З табой сустрэцца, Муза для пяра.
Ты будзеш зноў нас колерамі вабіць,
Ты будзеш самы найшаноўны госць.
А мы натхнёна будзем цябе славіць,
За незвычайнасць і за прыгажосць.
Свидетельство о публикации №118091405629