***
Першая споведзь- ступенька да Бога.
Льецца малітва ў светлай цішы,
Гонячы прэч і бяду, і трывогі.
Белыя свечкі натхнёна гараць,
Белае, радуе позірк, убранне.
Усхваляваныя ручкі дрыжаць,
Юных і радасных парафіянаў.
Шчыра прыняўшы і Цела,і Кроў,
Вусны дзіцячыя шэпчуць малітву.
Благаслаўленне пад звон святароў,-
Вось яна Існасць, што сэрцам здабыта.
Горда, ўзнёсла радня і бацькі,
Дзеці з урачыстасцю Храм пакідаюць.
Нават у момант такі жаўрукі,
Па-асабліваму неяк спяваюць.
Сонейка промні рассыпала скрозь,
Усё ўсміхаецца гэтаму ранню.
Кожны на Свяце- спадар тут ці госць,
Дзівяцца шчыра святому ўбранню.
Хораша, калі ўбрана душа,
У колеры Веры, Дабра і Надзеі.
Кожнага з нас, ды й увесь зямны шар,
Толькі Малітва прытуліць,сагрэе.
Выратуе ад бяды і цямна,
Дасць прасвятленне, падтрымку, і сілу.
Выцягне грэшніка з самага дна,
Душам не пашкадуе бялілаў.
Хай жа ў сэрцах не згасне святло,
Юных, дарослых парафіянаў.
Жыць з дабрынёю, знішчаючы зло,
Богам здаўна ўсім наканавана.
Помніць заўсёды нябёсаў наказ,
Мы на зямлі тут павінны.
Не забывайце, Сын Божы за нас,
Мукі прымаючы, гінуў.
Свидетельство о публикации №118091405342