***
Святочны дух вітае ў хаце.
А думкі сумныя мае,
Лятуць запар аб Божай Маці.
Як горка бедненькай было,
Адправіць на пагібель сына.
Што людзям дараваў святло,
І смерць прыняў зусім бязвінна.
Як цяжка ёй было глядзець,
На здзекі, катаржныя мукі.
На крыжаванне і на смерць,
Пакутаваць у дні разлукі.
Крывінкі страта- боль і жах-
Ад думак кроў у жылах стыне.
І слёзы ў сэрцы, на вачах-
І думкі..,думкі зноў пра сына.
Калі мяне нясцерпны боль,
Ахопіць раптам апантана.
Душу з'ядае,быццам моль,
Што зайздросціш пахаваным.
У малітве перад абразом-
Ахінуць Божай ласкі промні.
Паміж пакутай і святлом,
Пра маці Божую ўспомню.
Пра мукі страшныя яе,
Пра смерць пакутлівую сына.
И пра Любоў, што нам дае-
Прабачыць і ў бядзе не кіне.
І я цалуючы абраз,
Нуду мяняючы на сілу.
І слёзы выцершы ўраз,
Паціху распраўляю крылы.
Калі ж настане момант зноў,
Лёс стане для мяне варожым.
Я добра ведаю любоў
Мне Маці Божай дапаможа.
Ёй сэрцы нашы кожны час
Павінны аддаваць няспынна.
Каб не забыцца- дзеля нас
Ісус Хрыстос на крыжы гінуў.
Свидетельство о публикации №118091405214