***
У смутку нават дзень стаіць.
А неба мокрым снегападам
Стараецца зямлю накрыць.
А можа гэта неба плача?
Па нечым страчаным жыцці.
Каго ніколі не ўбачыць,
Каму дадому не прыйсці.
У гэты дзень яны святыя-
Малітвай знішчаны грахі.
Радкі на плітах залатыя...
І рвецца з сэрца стогн глухі.
Не можа слёзнае скарыцца..
Пытае зноў- чаму, за што?
І нават вецер стаў журыцца.
Заціх, схаваўся пад паліто.
Па целе дрыжыкі прайшліся,
І грудзі сціснула журбой.
Па марах іх, што не збыліся,
Ды і па долечцы людской.
Звяртаю позірк да нябёсаў-
Душой малітвы ўсё шапчу.
То шлю свае папрокі лёсу,
То зноў у роспачы маўчу.
Гараць лампадкі на магілах,
Вакол нязлічана людзей.
О, Божа, дай нам крыху сілы-
Шляхі не страціць да надзей.
І мабыць боль нас не пакіне,
Хоць пройдуць доўгія гады.
Ды толькі ў нашых успамінах,
Мы разам будзем назаўжды
Свидетельство о публикации №118091305043