***

Ледзь тлее попел спаленай душы,
А рэшту іскраў залівае восень.
Маркотна ў лістападаўскай цішы,
І толькі вецер дзьме рознагалоссем.

А восень замярзае ў снягах,
І ціха адыходзіць без жалобы.
Галінкі дрэваў тонуць у слязах,
Марнее дзень ад восеньскіх трушчобаў.

Самотны вечар у акно глядзіць,
У шэрань ахінаючы прасторы.
Апошні ліст пакутліва дрыжыць,
І заціхае ў снягах ад зморы.

Вось чорнай плямай надыходзіць ноч,
Сабой закрыўшы снежныя бялілы.
Усіх- і хто ахвоч,і не ахвоч,
Нагоняць яе змрочаныя крылы.

Начныя мроі ладзяць міражы-
Як дзесці там,у невядомым свеце.
Астанкі маёй спаленай душы,
Сярод туманаў развявае вецер


Рецензии