***

А памяць зноў кранае скроні,
Бруіць з вясновым капяжом.
А я блукаю на ўлонні,
Між рэчаіснасцю і сном.

Плывуць здалёку ўспаміны,
З нябесных даляў, быццам плынь.
Пра тых,хто нас ужо пакінуў,
Хто існуе сярод вышынь.

Здаецца, што зусім нядаўна,
Гучалі родных галасы.
А лёс бязлітасна, бяспраўна,
Пазбавіў іх зямной красы.

Бацькі пайшлі са свету рана,
І родны апусцеў куток.
Сястрычкі, брацік нечакана,
Ну а цяпер вось і сынок.

Ах, лёс і памяць- як балюча,
Рвіцё вы сэрца на кускі.
І не знайсці вады гаючай,
Ад бед ратуючай рукі.

Ужо вясна цяплом кранае-
Пара кахання і надзей.
Я ж родны твар усё шукаю,
Сярод сустрэчных мне людзей.

Вы мне прабачце сум, маркоту,
Прабачце адкрыццё душы.
Я вельмі часта з адзінотай,
Дзялюся бедамі ў цішы.

Усё часцей, як прыйдзе ночка,
Душу звяртаю да нябёс.
І для малодшага сыночка,
Прашу ў Бога лепшы лёс.

А там, за вокнамі кватэры,
Вясна лядзяшамі звініць.
Бяжыць жыццё, бяжыць наперад,
А памяць...Памяць будзе жыць


Рецензии