***

У хвалях болю топіцца душа,
І вецер успамінаў не замаўкае.
Паўночным дбаннем наганяе жах,
Да шчасця дзверы шчыльна зачыняе.

У мінулае ізноў імкнуцца сны,
Да зладжанай, сямейнай атмасферы.
Дзе сэнсам напаўняюць лёс сыны,
І цеплыня ўладарыць у кватэры..

Ды вецер як паранены гудзе,
І праганяе мроі раней часу.
І шчасцейка мінулае крадзе,
І строіць раўнадушную грымасу.

Бяжыць кудысці ратавальны сон,
Бяссонніца ізноў бярэ ўладу.
Начную ціш трывожыць цяжкі стогн
Ад болю- не вярнуць былую радасць.

І толькі Вера памагае жыць,
Малітва ад вар'яцтва утрымае.
Хоць змучанае сэрцайка дрыжыць,
Ды і яно на лёс надзею мае.

Што сонейка засвеціць у акне,
І не абдзеліць сваёй ласкай Божа.
З малітвамі гаротны час міне,
І лёс нас ад няшчасцяў засцярожыць.

І хай нам дастаюцца скрыжалі,
Якія глыбіню пачуццяў раняць...
Пакуль жывыя будзем на зямлі,
Датуль не знікне аб мінулым Памяць..


Рецензии