***
Дзе раніцаю чуцен родны смех.
Дзе вуліцы не будзяць моцным гулам
А салаўі спяваюць сярод стрэх.
Ці ў тым жыцці,дзе маці маладою,
Чытаю казкі дзеткам перад сном.
Яшчэ на парадніўшыся з журбою,
І сэрца поўніць светам і цяплом.
Яшчэ не праплылі над хатай хмары,
Каб цемрай маё шчасце засланіць.
Прывычныя,зялёныя абшары,
Маглі зачараваць і захапіць.
І думалася- будзе так да скону,
І старасць напаткае ў добры час.
Ды ў жыцця,мабыць, свае законы,
І шчасця ў яго малы запас.
А можа гора нам для раўнавагі?-
Каб бераглі каштоўнасці свае.
Не страцілі каб чуласць і павагу,
Да ўсяго,што Госпад нам дае.
Ды позна наступае прасвятленне,
І крокаў у жыцці няма назад.
І толькі ўспаміны пра імгненні,
Цярушыць пільна першы снегапад.
Сучаснасць мчыць імкліва- не стрымаеш,
І толькі думкі змрочныя стаяць
І ты сябе ў мінулае вяртаеш-
Сустрэць там шчасце і не адпускаць.
Свидетельство о публикации №118091304497