Дзень вераснёвы раптам дагарэу...

***
Дзень вераснёвы раптам дагарэў –
Сухі, і цёплы, і лагодны дзень.
І сонейка праз вершаліны дрэў
Шыбнула мне апошні свой прамень –
Прамень надзеі. Хутка дагарэў
Пагодны дзень кароткі вераснёвы,
Зваліўся спаць за вершаліны дрэў,
За мой сасновы лес цёмнагаловы.

12. 09. 2018 г.


Рецензии