Адповедзь
Мяне не забылi б, як той лiстапад!
I прагна вачамi другiх не шукалi б,
Сьвятлом i пяшчотай гарэў бы пагляд!
Адзiн я застаўся надалей з самотай,
Ды тост паднiмаю за гэта з ахвотай!
Тых дзён, што сышлі, я зусiм не шкадую
Няхай вашы вусны п'юць слодыч другую!
Я ведаю сёння, што вы не кахалi,
Прыгожа, ды хцiва гулялi са мной!
У марах узнёслых другога люлялi
Чароўна-цнатлiвай вячэрняй парой.
Вы ў сэрцы прыносiлi лютасць i гнеў,
Калi я пяшчоты i шчасця хацеў!
Няхай пралятаюць былога хвiлiны
А Вас не спаткаюць мае ўспамiны!
Не стукайце больш! Я стаміўся ад Вас,
I не адчыню Вам, калi б нават зоркай
З'явiлiся б раптам нябеснай якраз,
Бо сёння за позна! За позна i горка!
Нянавісць у сэрцы пусцiла карэннi
Каханне разбiта ў пыл. A каменнi
Пачуццяў сардэчных нiколi не зналi.
Бывайце! Iдзiце да тых, што кахалi!
Натхненне тут:Ma;gorzata Marcinkowska,Facebook:"Gdyby; mnie kochal;..."
Свидетельство о публикации №118091205470